Біблійныя спатканні

   Ці ведаеце вы, што гэта за кніга — Біблія? Біблія — Божае Слова. Яна раскрывае таямніцу паходжання свету, чалавека і сэнс самога жыцця. У Бібліі сабраны Святыя Пісанні. У іх складанні на працягу паўтара тысячагоддзя прымала ўдзел каля сарака аўтараў у натхненні Святога Духу.
Калі вы жадаеце пазнаць глыбей Кнігу Жыцця прыходзьце ў касцёл кожны панядзелак у 17.00 на Біблійныя сустрэчы каб паразважаць з ксяндзом Канстанцінам Карака. Запрашаюцца ўсе жадаючыя любога ўзросту!