11 лістапада стане дыяканам клерык з нашай парафіі.

91

У суботу 11 лістапада у 12.00. з рук біскупа Аляксандра Яшэўскага дыяканскае пасвячэнне атрымае клерык Павел Сідарэнка. Клерык Павел паходзіць з нашай парафіі, на працягу 6 гадоў навучаецца ў Пінскай семінарыі. У гэтым годзе, па рашэнню Арцэбіскупа Тадэўша Кандрусевіча, дыяканскія пасвячэнні пройдуць у родных парафіях клерыкаў.Запрашаем усіх нашых парафіянаў раздзяліць гэты святочны дзень з Паўлам і падтрымаць яго ў сваёй малітве.