Аб’явы на 18 тыдзень звычайнага перыяду

69

РАСКЛАД СВ. ІМШАЎ
НА 18 ТЫДЗЕНЬ ЗВЫЧАЙНАГА ПЕРЫЯДУ

31.07 ХVІІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ —
8:30, 10:00, 17:30
01.08 панядзелак — успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла — 9:00
02.08 аўторак — 18:00
03.08 серада — 9:00
04.08 чацвер — успамін св. Яна Марыі Віянэя, прэзбітэра — 18:00
05.08 пятніца – 9:00
06.08 субота — свята Перамянення Пана — 9:00, 18:20
07.08 ХІХ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ —
8:30, 10:00, 17:30


ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ
НА 18 ТЫДЗЕНЬ ЗВЫЧАЙНАГА ПЕРЫЯДУ

1. З нагоды ўспаміну святога Крыштафа ў нядзелю 31 ліпеня пасля кожнай св. Імшы можна атрымаць благаслаўленне транспартных сродкаў.
2. 6 жніўня — першая субота месяца. Ружанец перапрашэння Беззаганнага Сэрца Марыі (Фацімскі) распачнецца ў 17:30. Святая Імша — у 18:20.
3. У нашым касцёле ёсць магчымасць індывідуальных заняткаў дарослых з сёстрамі для паглыблення ведаў у праўдах веры. Жадаючым звяртацца да сясцёр.
4. Дзякуем за прыбіранне касцёла і тэрыторыі. Запрашаем далучацца да гэтай справы.
5. Вялікая просьба не прыносіць у касцёл вазоны з кветкамі.