Аплаткавае спатканне для маленькiх парафiян прайшло ў Менску

1556

Дзеці нашай парафіі прынялі ўдзел у аплаткавай сустрэчы 30 снежня ў Менску. Арганізавалі паездку сятра Наталля і дыякан Павел.

Сустрэча праходзіла ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля і пачалася з імшы, якую ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ён павіншаваў усіх са святам Божага Нараджэння і разважаючы над словамі з Евангелля падкрэсліў, што старэйшае і малодшае пакаленні павінны быць разам, бо кожнае з іх мае што ахвяраваць адно аднаму. А пакаленне, якое знаходзіцца паміж імі, гэта азначае дзеці, дапамагае аб’яднаць старэйшых і малодшых. Гэта і ёсць галоўнае заданне сям’і, якая павінна быць школай выхавання маладога пакалення і супольнасцю любові паміж людзьмі розных пакаленняў.
Пасля сутрэчы ў нашых маленькіх парафіян быў невялікі шпацыр па сталіцы з наведваннем МакДональдса.

Дзякуем сястрэ Наталле і дыякану Паўлу за станоўчыя эмоцыі, якія выпрабавалі нашы дзеці дзякуючы вам!