Валанцёры-скаўты прывязуць Святы агонь у нашую парафію у пятніцу 22 снежня каля 17-й гадзіны.
Кожны год аўстрыйскія скаўты бяруць агонь у месцы нараджэння Езуса Хрыста ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме, і дастаўляюць яго самалётам у Аўстрыю.
Пасля ўрачыстасцяў у катэдральным касцёле ў Вене агонь перадаецца ў іншыя краіны. Беларускія вернікі сустракаюць агонь з Бэтлеема ўжо 18 год. На гэты раз дэвіз свята: “Святло ўнутры цябе”. Каталікі ўсяго свету заклікаюць хаця б на час забыцца пра сваркі і канфлікты і запаліць у сваёй душы цяпло.