«Чаму шукаеце жывога спаміж памерлымі? Яго тут няма, Ён уваскрос!»

1623

«Чаму шукаеце жывога спаміж памерлымі?

Яго тут няма, Ён уваскрос!»
Ян 24, 5

Дарагія браты і сёстры!

Зноў мы чуем радасны вокліч “Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!” Зноў мы радуемся вялікай перамозе нашага Пана над уладай смерці. Зноў перажываем Пасху Хрыста і просім Уваскрослага Госпада блаславіць нас, нашыя сем’і і нашу краіну.

Анёл звяртаецца да жанчын, якія засмучаныя стаяць ля магілы, і пытаецца, чаму шукаюць Жывога спаміж памерлымі. Нам сапраўды цяжка знайсці Бога сярод суму і роспачы, цяжка ўбачыць Яго прысутнасць, калі нашы сэрцы перапоўненыя песімізмам і крыўдамі, калі мы занадта моцна трымаемся сваіх расчараванняў. Хрыстос Уваскрослы хоча ўнесці ў нашае жыццё надзею і радасць, спадзяванне на новыя перамогі і дасягненні.
Даверым жа нашае жыццё і ўсё, што перапаўняе нашае сэрца, Уваскросламу Пану. Добрых святаў Пасхі, няхай яны стануць для вас сапраўднаю сустрэчаю з Уваскрослым Хрыстом! Будзьма ж людзьмі велікоднай радасці!

Ксёндз Андрэй Яркавец, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску.