Хто быў — той ведае, хто не -ды пачуе…

109

Наш касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі выдатны без сумневу, ня гледзячы нават на тую прыбудову, якая з намі суседнічае. Кожны, як можа, так і ўпрыгожвае дом Божы ў сілу сваіх магчымасцяў і здольнасцяў. Але асобна хочацца адзначыць наш хор і падзякаваць за прыгажосць выканання песень на Вялікія святы!

Усе , хто прысутнічаў на Імшы, ад Вялікага Чацвярга і да Нядзелі Ўваскрасення Пана, мелі магчымасць чуць не толькі спевы, але і гукі розных музычных інструментаў : гэта і самы галоўны наш арган, скрыпка, барабаны і флейта.

Хор складаецца з сямі вернікаў, якія пагадзіліся падзяліцца сваім талентам з намі, а кіруе імі наша сястра-дамініканка Марыя. Дзякуючы яе арганізацыі, святочныя Імшы ў касцёле атрымліваюцца па-сапраўднаму «жывыя» , на якія хочацца прыходзіць не толькі самому, але і запрашаць сваіх родных, сяброў і знаёмых, каб кожны мог пачуць і атрымаць станоўчы зарад энэргіі ад галасоў, якія даносяцца да нас зверху.

Хочацца пажадаць нашаму выдатнаму хору і іх кіраўніку моцнага здароўя, усіх Божых Ласк, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і працягваць радаваць нас сваім спевам!