Летні адпачынак у Шуміліна

136

Ёсць на віцебшчыне аграгарадок Шуміліна, у якім знаходзіца касцёл Маці Божай Фацімскай. Пры касцёле ў кляштары айцоў-блатаў адпачывалі дзеці з нашай парафіі з сястрой Марыяй з 8 па 16 ліпеня. Да іх далучыліся дзеці з мінскай парафіі сястры Аўгусціны, якая раней працавала ў Бабруйску. Ня гледзячы на неспрыяльнае для адпачынка надвор’е, праграма была вельмі насычаная.

Напрыклад, вечары былі прысвечаныя розным народам і іх культурным традыцыям. На “афрыканскім вечары” дзеці размалёўвалі свае твары рознымі тэматычнымі малюнкамі, палілі вогнішча і праводзілі спаборніцтва паміж сабой.

На вечары беларускіх баяк рабілі пастаноўкі.

Таксама была экскурсія ў Полацк у сабор Ефрасініі Полацкай, там жа давялося правесці весела час у парку. Пашанцавала патрапіць у Віцебск на “Славянскі Базар” .

Пасля насычанага дня глядзелі цікавыя фільмы. Весела бавілі час таксама на азёрах побач з кляштарам.

Усе вярнуліся уражанныя адпачынкам і з станоўчымі эмоцыямі.

Дзякуючы сястры Марыі нашыя дзеці не толькі адпачылі, але і захавалі шмат прыемных успамінаў.