Маленькія парафіяне нашага касцёла прынялі Першую Святую Камунію

160

У нядзелю 5 траўня дзеці нашай парафіі прыступілі да Першай Камуніі.

Святыню адмыслова ўпрыгожылі, каб першае прыняцце цела Хрыста ў памяці дзяцей засталося як найвялікшая падзея ў іх жыцці. Падчас Імшы ксёндз звярнуўся з заклікам не пераставаць любіць Хрыста і не забываць пра споведзь, каб «грахі як кляксы не павялічваліся ў нашым жыцці”.


Пасля Імшы дзеці павіншавалі сястру Наталлю з днём нараджэння, які выпаў на гэты дзень. Таксама бацькі падзякавалі ксяндзу і падарылі яму кветкі. Не забыліся і пра сястру Вераніку, якая малілася за нашых дзяцей. І выказалі словы падзякі сястры Марыі, якая разам з хорам упрыгожыла гэты ўрачысты дзень прыгожай музыкай і спевамі. Няхай жа Найсвяцейшая Панна Марыя апякуецца нашымі дзеткамі і дапамагае ім служыць з любоўю Езусу Хрысту!