Нядзеля ўспаміну памерлых.

44

1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і ў адной літургічнай цэлебрацыі аддаюць пашану ўсім святым — як вядомым, так і невядомым, — якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе.

2 лістапада, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых.

Наш ксёндз пробаршч — канонік Андрэй на працягі з 1 па 8 лістапада наведае могілкі дзе будзе маліцца за памерлых.
Усе католікі павінны паклапаціцца пра тое, каб перад святамі прыбраць магілы сваіх родных і блізкіх, а таксама занядбаныя магілы паблізу. Згодна з хрысціянскай традыцыяй недапушчальна прыносіць і спажываць на могілках ежу і спіртныя напоі, а таксама ставіць іх на магілы. Годным успамінам пра памерлых з’яўляецца запаленая на магіле свечка (або зніч) і кветкі, але перш за ўсё — малітва за супакой душы.