Памолімся за душы святароў

167

Я – уваскрашэнне і жыццё (Ян 11, 25)

Спіс памерлых, для абавязковай малітвы на “Дзяды” у Бабруйскім касцёле

 

Памолімся за душы ўсіх памерлых святароў, законных братоў і сясцёр, якія працавалі ў каталіцкіх святынях Бабруйска, а асабліва за айцоў:

Сымона Стрымовіча, Якуба Брэнта, Станіслава Альшэўскага, Яна Прушынскага, Сымона Дэмбоўскага, Марціна Рыдзеўскага, Казіміра Мацелякоўскага, Тамаша Жаброўскага, Габрыэля Лянкевіча, Францішка Каро, Міхала Туроўскага, Мацея Гансвінта, Бенедыкта Лора, Якуба Руофа, Ёзафа Шыля, Антона Марціноўскага, арцыбіскупа Станіслава Богуш-Сестранцэвіча, ксяндза прэлата Ігната-Якуба Даліва-Садоўскага, ксяндза Юзафа Крычскага, ксяндзоў: Стракоўскага, Казіміра Шышко, Сымона Макарэвіча, Яна Кляноўскага, Барталамея Віснёўскага, Юзафа Буткевіча, Вінцэся Бабіцкага, Віктара Анджаеўскага, Кіпрыяна Жаброўскага, Адольфа Пласкавіцкага, Банавентуру Лаўрыновіча, Яна Рымовіча, Яраслава Расінскага, Аляксандра Янкоўскага, Міхала Аляхновіча, ксяндзоў Ільдэфонса Раманоўскага і А. Плашпера, ксяндза каноніка Яна Красоўскага, ксяндзоў: Вітольда Івіцкага, Вацлава Пацэвіча, Вінцэнта Латарэвіча, Яна Брэчку, Аляксандра Астрамовіча, Адама Пучкар – Хмялеўскага, Віктара Юдзіцкага, Яна Жаўрыда, Тэадора Рыло, Францішка Выліжынскага, Мечыслава Малыніча.

Ойча наш…

Памолімся за душы памерлых святароў, якія працавалі ў Бабруйскім дэканаце: Бэнэдыкта Кашарскага, Лявона Навіцкага, Андрэя Давейку, Валянціна Мацкевіча, Юзафа Чэрніка, Альфонса Гедройця, Віктара Урочанскага, Тамаша Багінскага, Казіміра Кедрынскага, Уладзіслава Ісаевіча, Сігізмунда Сямашку, Мечыслава Сабачынскага, Чахоўскага, Бітнага, Шляхто, Яна Паўловіча, Караля Бялініса, Гераніма Цэрпенто.

Вітай Марыя…

Памолімся за душы ўсіх памерлых ахвярадаўцаў, якія паспрыялі станаўленню каталіцтва на Бабруйшчыне, а асабліва за: Яна Казіміра Трызну, Фелікса Дзерналовіча, Вінцэнта і Марыю Паклеўскіх – Казелічаў, сем’і: Кяльчэўскіх, Зарубаў, Сыракомляў-Булгакаў, Забэлаў, Гардзялкоўскіх; за Баляслава Тышкевіча, Юзэфу фон Урдман, Барбару Незабытоўскую, Аляксандра Палубінскага, Пятра Трансона, Мікалая Хутаровіча, Мамерта Паўлюця, Розу Рэвальці, Амелію Хутаровіч, Анэлю Лаппо.

Хвала Айцу і Сыну і Духу Святому…

Вечны адпачынак…