Пілігрымка да Маці Божай Будслаўскай.

8

Хвала Хрысту!
Паважаныя святары!
Па просьбе і ўпаважанню Я.Э. Кс. Б-па Аляксандра Яшэўскага SDB, дасылаем правізарычную праграму пілігрымкі да Маці Божай Будслаўскай. Сёлета заахвочваем далучыцца да пілігрымаў з Барысава. Паколькі Святаі Імша на распачацце а 08:00 гадзіне, арганізатары прапануюць начлег на 27 чэрвеня, аднак пры ўмове падаць колькасць пілігрымаў да 23 чэрвеня уключна (каб у нядзелю 24 чэрвеня аб’явіць для Барысаўскіх вернікаў, каб прыняцці нас на начлег).
Даезд да Барысава і вяртанне з Будслава арганізоўвая кожная парафія асабіста. Аб гэтым можна паведаміць арганізатару: а. Павел Падмышанін MIC +375298979237
Пры даездзе пілігрымаў на пачатак пілігрымкі 28 чэрвеня паведамляць было б добра, але неабавязкова. Палатка абавязкова так як першы начлег будзе ў палатках/намётах.
Дадатковыя пытанні +375295708587
З малітвай кс. Юзаф Сярпейка

 

Пілігрымка да Маці Божай Будслаўскай 28/06/2018 – 01/07/2018

1. 28/06 Барысаў – Зембін: Святая Імша 08:00, касцёл Нараджэння НПМ.

2. 29/06 Зембін – Плешчаніцы.

3. 30/06 Плешчаніцы – Даўгінава.

4. 01/07 Даўгінава – Будслаў.

 

Належыць мець пры сабе: палатка, спальнік, талерку, кубак, лыжку, , магчымыя ўласныя лекі, галаўны ўбор, дажджавік.

Кошт: 20р. уключае сняданне, абед, вячэра. (Дадатковая аплата на аўтобус даезду да г. Барысаў і вяртанне з санктуарыя ў Будславе).