Трэцяя пешая пілігрымка Магілёў — Бялынічы адбудзецца з 8 — 9 верасня.
Праграма пілігрымкі:
8 верасня, субота
- 09.00 — урачыстая святая Імша ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св.Станіслава пад кіраўніцтвам біскупа Аляксандра Яшэўскага, SDB (Магілёў, вул. Камсамольская, 4)
- 10.00 — благаслаўленне на пачатак пілігрымкі і выхад пілігрымкі ад магілёўскай катэдры.
- 14.00- абед для пілігрымаў.
- 18.00 — прыпынак у в.Вішаў (вячэра, малітоўны вечар)
9 верасня, нядзеля
- 06.30 — сняданак
- 07.00 — выхад з в.Вішава
- 11.30 — прыпынак на абед
- 14.30 — сустрэча пілігрымаў каля капліцы Маці Божай Бялыніцкай (г.п.Бялынічы, вул. Калініна, 37)
- 15.00 — урачыстая святая Імша ( узначаліць біскуп Юзаф Станеўскі, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі)
З сабой неабходна мець спальнік і карымат.
Для пешых пілігрымаў будзе арганізаваны даезд 9 верасня з Бялыніч у Магілёў. Выезд аўтобусам у 18.00 ад капліцы Маці Божай Бялыніцкай.
Адказны — кс.Юзаф Сярпейка : +375 (29) 570-85-87