«…Прыйшла з Неба, каб прасiць людзей…»

35

 

У касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Бабруйску святыню прывезлі у суботу 5 лістапада ўвечары. Нягледзячы на дрэннае надвор е, вернiкi прыйшлi да касцёла разам з сем ямi, маленькiмi дзеткамi, каб белымi хусцiнкамi прывiтаць Найсвяцейшую Панну, якая адорвае нас Сваёй пяшчотай и абаронай.
Святую Iмшу цэлебраваў біскуп-вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі разам з пробашчам парафіі ксяндзом Андрэям Яркаўцом.
У сваiм слове да прысутных бiскуп звярнуў увагу на тое, што Фацiмская Панна прыходзiць да людзей не з кулакамi, а з малiтоўна складзенымi далонямi. Яна праз вякi не патрабуе, а просiць нас не гнявiць Бога грахамi, просiць навярнуцца i паяднацца з Iм, нашым Айцом. Мы, у сваю чаргу, таксама павiнны памятаць, што Марыя — гэта Мацярынская дабрыня і міласэрнасць, а цi ж можна абражаць Мацi грахамi i няўдзячнасцю?…
Удумліва i з вялiкай ўважлівасцю слухалi словы бiскупа парафiяне Бабруйска. Сапраўды, хрысцiянiн не можа жыць, думаючы толькi пра часовыя каштоўнасцi. I Марыя ў Сваiм Фацiмскiм аб яўленнi дапаможа нам захаваць Божае Валадарства ў нашых сэрцах.
Падчас святочнай Лiтургii бiскуп Аляксандр асвяцiў алтар, які ўпрыгожыў левую наву касцёла i фiгуру Хрыста Валадара Сусвету. Завяршылася вiтанне Маці Божай Фацімскай ўрачыстай працэсiяй i сумеснай малiтвай на ружанцы.