РАСКЛАД СВ. ІМШАЎ
НА 20 ТЫДЗЕНЬ ЗВЫЧАЙНАГА ПЕРЫЯДУ
14.08 ХХ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ — 8:30, 10:00, 17:30
15.08 панядзелак — УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ
ПАННЫ МАРЫІ — 9:00
16.08 аўторак — 18:00
17.08 серада — 9:00
18.08 чацвер — 18:00
19.08 пятніца – 9:00
20.08 субота — успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла — 18:00
21.08 ХХІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ — 10:00, 17:30
ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ
НА 20 ТЫДЗЕНЬ ЗВЫЧАЙНАГА ПЕРЫЯДУ
- 15 жніўня ва Ўрачыстасць Унебаўзяцця НПМ напрыканцы св. Імшы адбудзецца благаслаўленне кветак, зёлак і ўраджаю.
- Перад вячэрняй св. Імшой на працягу тыдня ў 17:30 адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цішыні.
- Распачынаецца запіс дзяцей і моладзі на катэхетычныя заняткі ў новым навучальным годзе. Атрымаць інфармацыю і запісацца можна ў с. Наталлі.
- Арганізоўваецца аўтобусная пілігрымка ў Бялынічы для ўдзелу ва ўрачыстай св. Імшы, якая адбудзецца ў нядзелю 4 верасня ў 15 гадзін. Выезд ад нашага касцёла ў 12:30, выезд з Бялыніч — каля 17:30. Запісацца і атрымаць падрабязную інфармацыю можна ў дзяжурнага пры ўваходзе ў касцёл.
- Дзякуем за прыбіранне касцёла і тэрыторыі, за ахвяраванні і свежыя кветкі для ўпрыгожвання алтароў.
- Расклад св. Імшаў на тыдзень і аб’явы будуць змешчаны таксама на парафіяльным сайце sviatynia.by у раздзеле «Расклад набажэнстваў».