У нядзелю 17 лістапада ў нашай парафіі ў Імшах на 11.00 і 17.00 прымаў удзел ксёндз Андрэй Сіповіч з парафіі Узвышэння Святога Крыжа з Менска. Разам з ім да нас далучыліся менскія парафіяне — сямейныя пары , каб падзяліцца сваёй навіной.
У Беларусі існуюць некалькі рухаў для сем’яў, якія ставяць сваёй мэтай дапамагчы сужонкам ва ўсёй паўнаце перажываць сакрамэнт сужэнства. Адзін з іх — рух «Equipes Notre-Dame» (супольнасць Маці Божай).
Заснаванне руху END у Беларусі ў 2004 г. было звязана перш за ўсё з жаданнем паглыбляць і развіваць сужэнскую духоўнасць, заснаваную на таямніцы шлюбу. Таму не дзіўна, што на сайце руху ў Беларусі кожная сям’я зможа знайсці шмат цікавай і карыснай інфармацыі: сведчанні сужонкаў, навіны з жыцця супольнасцяў, тэрміны рэкалекцый, кантактную інфармацыю і інш.
Гісторыя руху END распачалася з сустрэчы ў 1937 годзе ксяндза Каффарэля (нарадзіўся 30 ліпеня 1903 г. у Ліёне і памёр 18 верасня 1996 г.) і маладой замужняй жанчыны Розен дэ Монт’ямонт, якая звярнулася да маладога святара з просьбай аб духоўным кіраўніцтве.
Паўнавартасна перажываць пакліканне да святасці ў сужэнскім жыцці пажадалі яшчэ чатыры пары. Так, 25 лютага 1939 г. адбылася першая сустрэча (чатыры шлюбныя пары і святар) у доме сямейства Розен і П’ер дэ Монт’ямонт. Мэта сустрэч заключалася ў разуменні Божага плану адносна іх сем’яў. Гэты перыяд затым назвалі прароцкай эпохай, бо менавіта падчас першых сустрэч былі акрэслены галоўныя кірункі духоўнасці сужонкаў.
У 1960 годзе рух END атрымлівае першае афіцыйнае пацвярджэнне Касцёлам у выглядзе ліста кардынала Фэльтына, арцыбіскупа Парыжа. У 1975 годзе Папская рада па справах свецкіх прызнае END як прыватную арганізацыю вернікаў, якія выконваюць прадпісанні кананічнага права. Наступныя дэкрэты выйшлі ў 1992 і ў 2002 гадах.
Так сама сужэнцы падзяліліся з намі сваімі зменамі ў жыцці і адносінах паміж мужам і жонкай.
Прагучала прапанова, каб у нашай парафіі так сама заснаваць рух Equipes Notre-Dame»