Праграмма ружанцовага кангрэса:
9.30-10.15 — рэгістрацыя ўдзельнікаў;
10.20 — адкрыццё кангрэса;
10.30-11.10 — даклад айца Віталія Сапегі ОР : «Св.Тамаш Аквінскі, Доктар Касцёла — жыццё»;
11.15-11.55 — даклад айца Міхала Ермашкевіча ОР :»Каментарый св.Тамаша Аквінскага да малітвы : Ойча наш, Вітай, Марыя і Credo»;
***пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова
12.15-13.00 — набажэнства першай суботы месяца : 15 хвілін медытацыі і ружанец перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам;
13.00-13.50 — абед, кава-гарбата;
14.00-14.40 — даклад сп.Алеся Жлутки :»Св.Тамаш прачытаны на нова»;
14.45-15.10 — даклад айца Марыяна Хануска ОР :» Св.Тамаш, вучэнь і настаўнік — любоў да Святога Пісання»;
***пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова
15.30-15.55 — перапынак;
16.00-16.40 — сведчанні аб пладах малітвы ружанцовай у жыцці;
16.40 — падрыхтоўка да літургіі;
17.00 — Эўхарыстыя.
У складзе пакета, які бясплатна атрымае кожны ўдзельнік Кангрэса, будуць, між іншым, дзве цікавыя кнігі, перакладзеныя на беларускую мову. Першая з іх змяшчае каментарыі св.Тамаша да малітваў :» Ойча наш», «Вітай, Марыя» і да Вызнання веры. Штодзённыя малітвы словамі гэтых малітваў, а таксама ўважлівае прачытанне каментарыяў св.Тамаша напэўна нас узбагацяць. Другая кніга, якую атрымаюць удзельнікі, — праца праф. Стэфана Свержаўскага «Святы Тамаш прачытаны наноў». Гэта кароткі сінтэз філасофіі і тэалогіі геніяльнага Доктара Касцёла. Будуць яшчэ іншыя неспадзяванкі : цішоткі і кубкі, а таксама абед і гарбата.
Вельмі просім аб малітве ў інтэнцыі Ружанцовага Кангрэса.
Каб маглі добра падрыхтавацца, патрэбна інфармацыя колькі асоб і адкуль прыедзе. Гэта вельмі важная інфармацыя! Тэрмін запісу груп і асоб — да 25 верасня.Чым раней звернецеся, тым зручней для арганізатараў. Просім таксама праінфарміраваць, калі сітуацыя зменіцца. Чакаем вас! Запрасіце блізкіх!
Кантакты:
а.Раман : +375292919211;+48664570570 (sculzop@gmail.com)
а.Павел : +375299202007; 80222412939.