Жыццё парафіі

  • Запрашаем на катэхетычныя заняткі дзяцей і моладзь, таксама наймалодшых ад 5 гадоў жыцця. Запісацца можна ў с. Наталлі асабіста, або праз тэлефон. Нумар паданы на дошцы аб’яў пры касцёле. Таксама ў нашым касцёле ёсць магчымасць індывідуальных заняткаў дарослых з сёстрамі для паглыблення ведаў у праўдах веры. Жадаючым звяртацца да сясцёр.

  • Запрашаем далучацца да рэлігійных суполак (Легіён Марыі, Жывы Ружанец, Апостальства дапамогі душам чыстцовым, Апостальскі рух Маргарытка, Духоўнае ўсынаўленне, Рух «Маці ў малітве»).

  • Пры касцёле працуе бібліятэка хрысціянскай літаратуры.

  • Калі вы жадаеце пазнаць глыбей Біблію, прыходзьце ў касцёл кожны панядзелак у 17.00 на Біблійныя сустрэчы, каб паразважаць з кс. Канстанцінам Карака. Запрашаюцца ўсе жадаючыя любога ўзросту!

  • У нашым касцёле Вы маеце магчымасць ахрысціць сваіх дзяцей альбо самім прыняць Сакрамэнт хрышчэння. Падрыхтавацца да першай споведзі і першай камуніі. Прыняць Сакрамэнт сужэнства. Прыняць Сакрамэнт бежмавання. Запрасіць святара для пасвячэння дому альбо кватэры. Удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых. Таксама праводзіцца цэлебрацыя за памерлых з чытаннем Божага Слова. Па ўсіх гэтых і іншых пытаннях просім звяртацца ў закрыстыю альбо па тэлефоне да пробашча.