Што значыць «чысты» чацвер?

1670

Што значыць  «чысты» чацвер ? Чыста прыбранная кватэра? Можа, наведвання лазні, сауны ці проста душа? Або чысціня нашай душы?

Сапраўды, чысціня ў доме перад Вялікаднем павінна быць. У той жа час, духоўная чысціня непараўнальна важнейшая. У гэты дзень вельмі важна ўдзельнічаць у набажэнствах і, самае галоўнае, ўсведамляць святасць гэтых дзён. Яна заключаецца ў тым, што мы не паўтараем тое, што адбывалася калісьці, але становімся сведкамі тых падзей, чытаючы ўрыўкі з Пісання, слухаючы словы богаслужэбных тэкстаў. Мы ўваходзім у досвед вучняў, якія ўдзельнічалі ў Апошняй вячэры, у досвед прадстаяння перад крыжам. І гэта азначае, што мы павінны наладзіць свой унутраны слых на Евангелле. Калі мы пры гэтым мітусімся, прыбіраем, мыем і думаем, што гэта вельмі важна, то гэта ўсё роўна, што навесці парадак звонку і не прыбраць сваю душу, не прывесці яе ў парадак. Гэта няслушна. У гэтым выпадку вельмі важна правільна расставіць прыярытэты .

Кожны дзень Вялікага тыдня прысвечаны ўспамінам аб апошніх днях знаходжання на зямлі Ісуса Хрыста. Сутнасць Вялікага чацвярга, перш за ўсё, заключаецца ва ўспаміне Апошняй Вячэры, падчас якой Хрыстос устанавіў галоўны Сакрамэнт  — Эўхарыстыю (Святую Камунію).

Сабраўшы сваіх бліжэйшых вучняў, Хрыстос дае ім віно і праламляе для іх хлеб са словамі:   Бярыце і ешце – гэта Цела маё… Бярыце і пейце – гэта Кроў мая…”  Таму ў гэты дзень вернікі, за выключэннем якіх-небудзь надзвычайных сітуацый, прыходзяць у храм на Святую Імшу і прычашчаюцца Сьвятых Хрыстовых Таямніц.

У пачатку Апошняй Вячэры Хрыстос абмыў ногі Сваім вучням, тым самым паказаўшы ім прыклад праўдзівай пакоры і служэння бліжняму.

Магчыма, менавіта дзякуючы гэтаму ўзнікла традыцыя прыбіраць дамы і кватэры ў чысты чацвер. Але варта памятаць, што сутнасць гэтага дня складаецца зусім не ў прыбіранні жылля, а ў духоўным ачышчэнні, пакаянні і падрыхтоўцы душы да Эўхарыстыі. Таму ў Чысты чацвер перад Вялікаднём трэба прывесці  ўсё ў парадак, каб у Вялікія пятніцу і суботу пра гэта не думаць, а думаць аб Хрысце, памерлым і ўваскрослым.