Сусветны дзень моладзі ў Мінска-Магілёўскай архіцыяцэзіі: юнакі і дзяўчаты па благаслаўленні арцыбіскупа Станеўскага рыхтуюцца да чування
26 лістапада, ва Урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, у Касцёле адзначаецца 38-ы Сусветны дзень моладзі на дыяцэзіяльным узроўні. З гэтай нагоды два тыдні таму было абнародавана Пасланне Папы Францішка, тэмай якога сталі словы: «Цешцеся надзеяй» (Рым 12, 12). «Сам Хрыстус з’яўляецца для нас цудоўным святлом надзеі і кіраўніцтва ў нашай ночы, таму што Ён…