Віншаванне парафіян з Нараджэннем Пана

1605

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану!

 

Велічны духоўны сэнс Божага Нараджэння актуальны і ў нашы дні. Цуд гэты сімвалізуе перамогу вечных каштоўнасцей, якія так неабходны чалавецтву сёння.

Тайна нараджэння немаўляці Ісуса – сімвал прадаўжэння жыцця. Яна натхняе кожнага хрысціяніна на добрыя ўчынкі і па-сапраўднаму патрэбныя справы.

Радаснае сямейнае свята, сагрэтае пачуццямі згоды і ўзаемнай павагі, дорыць мільёнам людзей надзею на шчаслівую будучыню. Ціхая Калядная ноч дапамагае забыць крыўды і спрыяе ўзнікненню шчырай міласэрнасці ў нашых сэрцах. Ад кожнага з нас залежыць, наколькі радасна і шчасліва мы адзначым свята Божага Нараджэння. Таму жадаю усім нам дарыць бліжнім сваю прысутнасць, любоў, радасць, увагу і прабачэнне! Моцнага здароўя, міра, дабрабыту і невычэрпнай дапамогі Божай у вашай  працы  на карысць роднай Бацькаўшчыны і ўсіх нашых бліжніх на цэлы год!

Шчаслівых і дабраславенных святаў вам, дарагія вернікі! Хрыстос нараджаецца! Уславім Яго!

 

Ад усяго сэрца, пробашч касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску ксёндз-дэкан Андрэй Яркавец

Расклад святочных Імшаў на Божае Нараджэнне ў Бабруйску – на сайце парафіі http://sviatynia.by/