Сёлета Першая Камунія ў нашай парафіі адбылася 13 траўня.
Шлях да першага прыняцця Хрыстовага Цела ў Святой Камуніі для васьмярых дзетак з нашага касцёла не быў кароткім. Цягам некалькіх гадоў пад кіраўніцтвам сясцёр-дамініканак яны рыхтаваліся да гэтай падзеі. А напярэдадні дзеці прайшлі праз не меньш значную ступень у сваім рэлігійным жыцці – Першую Споведзь.
У дзень Першай Камуніі наш касцёл быў убраны асабліва святочна. А прыгожая музыка і белыя сукенкі дзяўчынак, што ўпершыню ішлі да Камуніі, стваралі неверагодна светлы і ўзнёслы настрой.
Пасля Першай Камуніі маленькіх парафіян чакаў так званы Белы тыдзень, калі кожны дзень на Святую Імшу па традыцыі дзеці тасама апранаюць святочнае, белае адзенне.