Восеньскі адпачынак дзяцей у «Карытас»

132

У дваццаці шасці  нашых маленькіх парафіян восеньскія вакацыі пачнуцца з невялікага падарожжа разам з сятрой Наталляй і сястрой Марыяй. 29 кастрычніка на цягніку дзеці паедуць у Менск, а адтуль на аўтобусе ў вёску Ляскоўка ў  дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас», дзе яны і правядуць чатыры дні. » Карытас» ад лацінскага caritas азначае міласэрную любоў. Гэта найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя ў свеце, якая працуе дзеля скарачэння беднасці і несправядлівасці ва ўсім свеце. Таксама ў нашай краіне спяшаюцца на дапамогу да тых, хто апынуўся ў цяжкай матэрыяльнай сітуацыі і каму неабходная падтрымка — бедныя, хворыя, людзі з абмежаванымі магчымасцямі, шматдзетныя сем’і, сіроты. Нашыя дзеці гэтак жа падрыхтавалі дабрачынны канцэрт: 30 кастрычніка яны выступяць для хворых на анкалогію дзяцей, а 31 кастрычніка —  для дзяцей з аўтызмам. Дадому ўсе вернуцца 1 лістапада. Пажадаем ім прыемнага адпачынку і няхай Найсвяцейшая Панна Марыя засцерагае нашых маленькіх вернікаў.