Многія людзі падчас Адвэнту кожны вечар моляцца, запальваючы свечкі на спецыяльным вянку.
Вянок Адвэнту – гэта асаблівы знак. Ён складаецца з сплеценых галінак вечназялёнага дрэва (не абавязкова елкі) і чатырох свечак: трох фіялетавых і адной ружовай. Вечназялёнае дрэва сімвалізуе – Бог заўсёды з намі, і гэта ніколі не зменіцца. Вянок кажа аб вечнасці Бога, аб тым, што Ён не мае ні пачатку, ні канца. Фіялетавыя свечкі сімвалізуюць наш смутак, за тое, што мы недастаткова любім Езуса. Ружовая свечка пазначае радасць ад блізкага Нараджэння Хрыста. Кожны вечар першай нядзелі Адвэнту мы запальваем першую свечку, на другі тыдні – дзве свечкі, на трэцяй – тры. У пачатку чацвёртай нядзелі гараць ужо ўсе чатыры свечкі. Іх святло нагадвае нам: Езус – святло свету, і хутка мы будзем святкаваць Яго Нараджэнне.
Наогул, вянок павінен быць гатовы да вячэрняй малітве перад вячэрай у першы тыдзень Адвэнту. Але калі гэта не так, зрабіць вянок можна ў любы дзень і як мага хутчэй. Вось самы просты спосаб: узяць круглую форму для выпечкі (або іншую металічную ёмістасць), насыпаць туды пяску, ўставіць свечкі, а потым зачыніць пясок галінкамі ігліцы, папараці, шышкамі і г. д. Свечкі можна паставіць белыя і абвязаць іх фіялетавымі і ружовай стужачкай.
І не забывайце: вянок не павінен быць проста упрыгожваннем, гэта напамін аб штодзённай сямейнай малітве, неабходнасці знізіць тэмп жыцця і магчымасці пражыць гэтыя дваццаць дзён у цішыні і спакоі.