Як дзеці з нашай парафіі адпачылі ў Гатава

1620

Айцы-міхаліты зладзілі для нашых маленькіх парафіян міні-вакацыі з 14 па 17 красавіка.

Перш чым завітаць у Гатава, дзеці разам з сястрой Марыяй дзень гулялі па Менску і Цнянскаму водасховішчу.

У кляштар айцов-міхалітаў, што ў пасёлку Гатава пад Менскам, група прыехала ўвечары 14 красавіка. Там і правялі наступныя тры дні. Разам з адпачынкам дзеці наведвалі Святую Імшу, маліліся на Адарацыі, разважалі над Божым словам. Вечарамі глядзелі хрысціянскія стужкі – “Хіжына”, “Паліяна”, ад якіх былі пад уражаннем. Акрамя духоўных практык, нашыя маленькія парафіяне адпачывалі каля вогнішча, кармілі лебедзяў. Дадому дзеці вярнуліся 17 красавіка.

У Гатава цягам шасці гадоў служыў айцец-міхаліт Кшыштаф Посьвят, паляк, якому ўлады не працягнулі дазвол на службу ў Беларусі. 30 красавіка ён мусіць вярнуцца ў Польшчу.