Як мы адсвяткавалі Божае Нараджэнне

1726

Увечары 24 снежня, у Вігілію Божага Нараджэння, напярэдадні Святой Імшы дзеці і моладзь нашай парафіі зладзілі невялічкі спектакль. У прыгожых танцах і сімвалічным аповедзе нашыя юныя парафіяне паказалі цуд нараджэння Хрыста-Збаўцы.

Пасля адбылася ўрачыстая працэсія па касцёле і Святая Імша.

Падрабязней пра святкаванне Божага Нараджэння ў нашай парафіі глядзіце ў фотарэпартажы.