Як у бабруйскім касцёле святкавалі Божае Нараджэнне

9

Цягам чатырох тыдняў Адвэнта мы чакалі Свята Божага Нараджэння — моманта, калі, народжаны Марыяй, на зямлю прыйшоў Езус Хрыстус.

Святкаванне Божага Нараджэння традыцыйна пачынаецца ў так званы Вігілійны вечар – 24 снежня.

У бабруйскім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі вігілійная Святая Імша традыцыйна праходзіць позна ўвечары 24 снежня. Сёлета напярэдадні набажэнства дзеці і моладзь бабруйскай парафіі зладзілі міні-спектакль паводле біблійнага сюжэту Нараджэння Хрыта. Пасля вернікі прайшлі працэсіяй па касцёле.

25-га снежня раніцай прайшла ўрачыстая служба, падчас якой былі зачытаныя святочны зварот і віншаванні мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

Падрабязней пра тое, як каталікі Бабруйска сёлета адсвяткавалі Божае Нараджэнне глядзіце ў відэасюжэце.